Государственное учреждение образования

"ДЕТСКИЙ САД № 3 Г.НЕСВИЖА"

Гучыць казка беларуская

11.03.2022

Мова – гэта наш скарб. Кожны чалавек павінен добра ведаць родную мову. Таму лічу неабходным звярнуць увагу  на фарміраванне ўмення ў выхаванцаў размаўляць на роднай беларускай мове.

З дапамогай літаратуры магчыма навучыць  выхаванцаў  гаварыць, мысліць, выказваць думкі на роднай мове. Бо калі не прывіць любоў да роднай мовы ў дашкольным узросце, не навучыць разумець пачутае, умець гаварыць і расказваць, то ў будучым у выхаванцаў не ўзнікне жадання размаўляць па-беларуску і ганарыцца гэтым. 

Да дзяцей  малодшай другой групы "Дзіцячага сада № 5 г. Нясвіжа" прыйшла лялька Аленка ў беларускім нацыянальным строі і прынесла    чароўны куфэрак, дзе знаходзіліся персанажы казкі і  сама казка (кніга).          Так,  сустрэча з лялькай Аленкай  ўнесла момант нечаканасці. Лялька паслухала з дзецьмі казку і пагуляла ў цікавыя гульні. Дзеці былі задаволены, яны паабяцалі ляльцы Аленцы расказаць казку бацькам.

Меню раздела